Εκτύπωση

Веру ў адзінага Бога, Айца ўсемагутнага, Творцу неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага.

І ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага адзінароднага, які з Айца народжаны перад усімі вякамі, Бога ад Бога, Сьвятло ад Сьвятла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, а не створанага, адзінасутнага Айцу, празь яго ўсё сталася. Ён дзеля нас людзей і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў зь неба. І прыняў цела за справай Духа Сьвятога зь Дзевы Марыі і стаў Чалавекам; укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце, цярпеў і быў пахаваны, на трэці дзень уваскрос паводле Пісаньня, узыйшоў на неба, сядзіць праваруч Айца, зноў прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых, а Валадарству Яго ня будзе канца.

Веру у Духа Сьвятога, Госпада жыватворчага, які ад Айца і Сына паходзіць, якому разам з Айцом і Сынам таксама належыць пакланеньне і хвала, які прамаўляў праз прарокаў.

Веру у адзіную сьвятую каталіцкую і апостальскую Царкву. Прызнаю адзіны хрост для адпушчэньня грахоў і чакаю ўваскрасеньня памерлых і жыцьця ў будучым сьвеце. Амэн.